«Якія самазабойцы туды паедуць?» Беларускім студэнтам прапануюць паехаць у Сірыю
У сацыяльных сетках БДУ з'явілася паведамленне, якое некаторым студэнтам здалося як мінімум дзіўным: ім прапануюць паехаць на вучобу ў Сірыю. «Пагадненне паміж Беларуссю і Сірыяй аб супрацоўніцтве было падпісана ў 2019 годзе. Штогод яно дазваляе выдзяляць 15 месцаў для навучання беларускіх грамадзян: 10 месцаў для навучання ў магістратуры і аспірантуры, 5 месцаў для навучання ў дактарантуры або для стажыроўкі. Навучанне бясплатнае. Таксама Сірыя забяспечвае выплату стыпендый і медыцынскае абслугоўванне», — гаворыцца ў пасце.
![18648624_303.jpg 18648624_303.jpg](/img/v1/images/18648624_303.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У каментарах да публікацыі студэнты, як распавядае «Анлайнер», сталі
жартаваць над такой незвычайнай прапановай:
«Якія самазабойцы з ліку звычайных студэнтаў туды
паедуць. Асабліва мне спадабаўся пасаж пра забеспячэнне Сірыяй медыцыны — на
выпадак адрыву галавы ад прыгажосцяў Дамаска... Смех як ахоўная рэакцыя, каб не
плакаць».
«Патрабую выпуск брэндаваных баявых ўзбраенняў у сувязі з
гэтым».
«Гэта нешта на ўзроўні канікул у Чачні, нават лепш».
Пакуль нам не ўдалося высветліць, ці адпраўляліся нашы студэнты ў Сірыю да гэтага. У БДУ паабяцалі адказаць на пытанні ў панядзелак.
Для даведкі: у 2011 годзе ў Сірыі пачалося лакальнае
паўстанне, якое з часам перарасло ў грамадзянскую вайну, якая працягваецца і
сёння. У канфлікт з часам аказаліся ўцягнутыя не толькі асноўныя дзяржавы
рэгіёна, але і міжнародныя арганізацыі, ваенна-палітычныя групоўкі і сусветныя
дзяржавы.