Як каранавірус развівае тэхналогіі бяспекі
Мы жывём у надзвычайных абставінах. Адседзецца не атрымаецца. Пра тое, якія захады робяць інжынеры са сферы электроннай бяспекі, каб запаволіць распаўсюджванне віруса, распавядае «Еўрарадыё».
Каранавірус змяняе не толькі наш лад думак і дзеянняў. Пандэмія стала сур'ёзным стымулам для развіцця тэхналогій, звязаных з бяспекай. Дыстанцыйнае вымярэнне тэмпературы, біяметрыя, распазнаванне людзей у медыцынскіх масках — вось гэта ўсё. У які бок рухаецца свет і да чаго прыйдзе — пра гэта мы распыталі Андрэя Крохіна, эксперта ў сферы сістэм бяспекі, заснавальніка кампаніі "Атоміум-Сек'юрыці".
Коратка — пра што размаўлялі
— COVID-19 сур'ёзна паўплываў на рынак сістэм бяспекі. Кампаніі, якія выпускаюць баявыя беспілотнікі, сістэмы абароны ад беспілотнікаў, абсталяванне і сістэмы аховы, пачалі прапаноўваць партнёрам ахоўныя маскі, сродкі аховы для дактароў, тэсты на каранавірус. З'явіліся новыя рашэнні для кантролю ў грамадскіх месцах. Чаму яны гэта робяць? Не толькі таму, што хочуць зарабіць. Цяпер не да "Мерседэсаў". Мы жывём у надзвычайнай сітуацыі, калі дактары ўжо пачалі хварэць, калі яны сціраюць ахоўныя маскі. Інжынеры са сферы электроннай бяспекі разумеюць, што трэба максімальна хутка зрабіць захады, каб запаволіць распаўсюджванне віруса.
— Адна з самых часта назіраных прыкмет інфекцыі — падвышаная тэмпература. Людзі самі часта не могуць яе адчуць. Але калі такія носьбіты без моцных сімптомаў будуць з'яўляцца на рабоце ці ў грамадскіх месцах — яны будуць распаўсюджваць вірус вакол сябе. З-за гэтага могуць закрывацца аддзяленні банкаў, крамы, цэхі заводаў. Пакутуе бізнес — пакутуюць людзі.
Памераць тэмпературу піраметрам ва ўсіх тых, хто прыйшоў да храма на Вялікдзень, ці ва ўсіх, хто ўваходзіць у буйны гандлёвы цэнтр, немагчыма. Мы спрабуем прапанаваць максімальна эфектыўныя рашэнні, якія дазваляюць бескантактава кантраляваць тэмпературу адначасова ў вялікай колькасці людзей. Ёсць сістэма бескантактавага вымярэння тэмпературы DCTM-108, якая на адлегласці 5 метраў дазваляе вылучаць і ідэнтыфікаваць твары і вымяраць па іх тэмпературу. У адзін момант часу вымяраецца тэмпература ў 16 чалавек. Там, дзе дзясяткі і сотні людзей заходзяць за кароткі час, камера можа фіксаваць людзей з высокай тэмпературай і паведамляць пра іх сек'юрыці. Як з імі паступаць далей — гэта пытанне службы бяспекі і адміністравання на прадпрыемстве.
— Гэта прамысловыя рашэнні, цэны — ад 20 тысяч еўра. Цана абумоўлена высокай тэхналагічнасцю і эфектыўнасцю, а таксама шалёна высокім попытам ва ўсім свеце ў цяперашні час. Чым большы паток людзей неабходна кантраляваць — тым даражэй абыходзіцца рашэнне. Але ёсць і бюджэтныя рашэнні для маленькіх офісаў. Напрыклад, кантролер памерам з тэлефон ставіцца на дзверы або на турнікет. Завод — 10 турнікетаў на прахадной — можна на кожны паставіць. Чалавек падыходзіць да такога кантролера. Кантролер ідэнтыфікуе яго і вымярае тэмпературу. І адчыняе дзверы, калі атрыманы доступ. Калі не — дзверы зачынены.
— Сістэмы бескантактавага вымярэння тэмпературы цалкам могуць стаць канкурэнтнай перавагай той ці іншай гандлёвай сеткі. Там, дзе яны ёсць, бяспечней. Служба аховы можа эфектыўна рэагаваць на з'яўленне чалавека з высокай тэмпературай яшчэ да таго, як ён паспее апынуцца ўнутры гіпермаркета побач з іншымі пакупнікамі і каго-небудзь заразіць. Гэта клопат пра кліентаў. І з іншага боку, пакупнік, які прыходзіць, атрымае важную інфармацыю пра сябе — ён дакладна будзе ведаць, ёсць у яго тэмпература ці не.
— Яшчэ адно пытанне — прадаўцы. Яны ў зоне рызыкі, як дактары. А калі яны захварэюць — хто нам будзе прадукты прадаваць? Такія сістэмы абараняюць прадаўцоў, абараняюць пакупнікоў, могуць прадухіліць закрыццё бізнесу.
— Мы жывём у надзвычайных абставінах. Адседзецца не атрымаецца. У Мінску рашэннем Мінгарвыканкама №1069 ад 07.04.2020 зацверджаны план мерапрыемстваў, закліканы абмежаваць распаўсюджванне віруса. І сістэмы бескантактавага вымярэння тэмпературы могуць забяспечыць выкананне гэтага плана, у якім, у прыватнасці, кіраўнікам прадпрыемстваў прадпісана "зрабіць захады па недапушчэнні да працы ў арганізацыях усіх формаў уласнасці супрацоўнікаў з прыкметамі рэспіраторных інфекцый", а таксама "арганізаваць штодзённую тэрмаметрыю супрацоўнікаў перад пачаткам работы на аб'ектах гасцінічнага бізнесу, гандлю, грамадскага харчавання, сацыяльных службаў, арганізацый, якія аказваюць паштовыя паслугі, а таксама службаў жыццезабеспячэння горада і іншых арганізацый усіх формаў уласнасці, якія аказваюць паслугі насельніцтву".
Сістэмы бескантактавага вымярэння тэмпературы дазваляюць прадухіліць спыненне прадпрыемстваў — проста дзякуючы таму, што супрацоўнікі з прыкметамі ВРВІ не трапяць на рабочыя месцы і не стануць крыніцамі інфекцыі для ўсіх астатніх. Таксама супрацоўнікі прадпрыемстваў, якія аказваюць паслугі, не стануць прычынай распаўсюджвання інфекцыі сярод кліентаў. Таму прымяненне прафесійных сістэм бескантактавага вымярэння тэмпературы, якія дазваляюць з высокай дакладнасцю хутка ў аўтаматычным рэжыме вымяраць тэмпературу ў вялікай колькасці людзей адначасова, у цяперашні момант вельмі важнае і неабходнае на ўсіх буйных прамысловых прадпрыемствах, у банках, гандлёвых сетках, тэлекамунікацыйных і транспартных кампаніях, на прадпрыемствах энергетычнай сферы — ва ўсіх тых структурах, ад якіх залежыць устойлівае функцыянаванне інфраструктуры і жыццядзейнасці грамадства.