ГУБАЗіК затрымаў мадэратара чатаў «Шэры Кот», «Дзянісаўская» і «Хата Белсату». Яго білі
Затрыманы 28-гадовы Аляксей Пахілка. Ён, як заяўляецца, з’яўляўся мадэратарам тэлеграм-рэсурсаў «Шэры Кот», «Хата Белсату», «Дзянісаўская».
«У цяперашні час праводзіцца збор і дакументаванне ўсіх
фактаў супрацьпраўнай дзейнасці адміністратара. Яго дзеянням прававую ацэнку
дадуць следчыя», — паведамляе ГУБАЗіК.
Паводле звестак «Белсату», Аляксея збівалі пры затрыманні.
Зараз ён у ІЧУ ў межах адміністратыўнай справы.
ГУБАЗіК таксама на некаторы час атрымаў кантроль над чатам
«Хата Белсату», выдаліўшы адтуль некалькі тысяч карыстальнікаў. Зараз кантроль
над чатам адноўлены.