Хронікі рэпрэсій за 21 траўня: Дзень палітвязня, 19 новых палітзняволеных і справа супраць 257 чалавек

Сёння, у Дзень палітвязня, праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенымі яшчэ 19 чалавек. Паліна Шарэнда-Панасюк, якая сёння мусіла выйсці на волю, абвінавачаная па іншай справе і пераведзеная ў гомельскае СІЗА №3.

hroniki_represij2_logo.png_logo_1.webp

21 траўня — Дзень палітвязняў

Сёлета — трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч.

Іх усіх аб’ядноўваў не толькі палітычны пераслед у адносінах да сябе, але і тое, што ім несвоечасова ці няякасна была аказана медыцынская дапамога ў зняволенні, а таксама праблемы са здароўем, нягледзячы на якія іх усё роўна ўзялі пад варту ці адправілі ў калоніі.

Акцыі ў іх падтрымку прайшлі па ўсім свеце, а міжнародная супольнасць зрабіла шэраг заяў. 

У Беларусі 19 новых палітвязняў

Гэта Арцём Макавей, Аляксей Герман, Глеб Сахар, Кацярына Шаблінская-Іванова, Васіль Прохараў, Ларыса Прохарава, Павел Прохараў, Вікторыя Дамастрой, Уладзімір Балабановіч, Наталля Крук, Дзмітрый Цікуноў, Антон Казельскі, Людміла Ліхачэўская, Марыя Місюк, Цімафей Барысаў, Дзмітрый Захарошка, Анастасія Кліменка, Аляксандр Пуліновіч, Данііл Герасім. 

Праваабаронцы паведамляюць пра прыгаворы Макавея, грамадзяніна Украіны, паводле арт. 3581 КК (агентурная дзейнасць) да 6 гадоў пазбаўлення волі; Германа — да 5 гадоў паводле арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусі), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел ў ім), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), ч. 1 арт. 130  (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы); Сахара — да 5 гадоў паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару), арт. 3611, арт. 368, арт. 369, арт. 130 КК.

Глядзіце таксама

Шаблінская-Іванова абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК. 

Пад варту змешчаныя абвінавачаныя ў “здрадзе дзяржаве” (арт. 356 КК) бацька, маці і сын Прохаравы.

Паводле абвінавачвання ў “здрадзе дзяржаве” і “падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту” (арт. 289 КК) знаходзяцца пад вартай непаўналетняя грамадзянка Украіны Місюк, а таксама Барысаў, Захарошка, Кліменка, Пуліновіч, Герасім.

Паліне Шарэнда-Панасюк у трэці раз прад'явілі абвінавачванне ў «непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі»

sharenda_panasiuk.jpg

Пра гэта распавёў яе муж Андрэй Шарэнда.

Паліна ў гомельскім СІЗА №3. <…>. Тое, што адбываецца з Палінай, гэта здзек і катаванне. І павольнае забойства. Забойства жанчыны і маці”, — адзначыў мужчына.

Паводле інфармацыі выдання “Медыязона. Беларусь”, палітзняволеную зноў абвінавацілі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).

Раней праваабаронцы паведамлялі, што запланаваны тэрмін вызвалення Шарэнда-Панасюк — 21 траўня, нагадвае «Позірк».

Глядзіце таксама

Паводле даных праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, 2 траўня суд Рэчыцкага раёна (Гомельская вобласць) устанавіў за палітзняволенай прэвентыўны нагляд. Гэтая мера прадугледжвае назіранне органаў унутраных спраў за тым, як вызваленая з месцаў пазбаўлення волі асоба выконвае часовыя абмежаванні і выконвае ўскладзеныя на яе абавязкі.

Нагадаем, Паліна — грамадская актывістка з Брэста, якую затрымалі 3 студзеня 2021. Жанчыну спачатку асудзілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пазней яе двойчы асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» яшчэ агулам да 2 гадоў зняволення.

У сакавіку, калі прапагандысты знялі сюжэт пра палітзняволеную, у кадр трапіла жоўтая бірка Паліны — на ёй было пазначана, што тэрмін Шарэнда-Панасюк павінен быў скончыцца 21 траўня. 

Глядзіце таксама

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць 257 чалавек, якія будуць удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду

Ім інкрымінаваныя:

• арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады);

• арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару);

• арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання);

• арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Следчы камітэт паведамляе, што атрымана інфармацыя аб аб'ектах нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі Беларусі, якая належыць гэтым людзям. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы.

Глядзіце таксама

 Палітзняволеная Марыя Бабовіч распавяла пра меддапамогу ў жодзінскай турме: «Ну, на аднаго чалавека ў Беларусі стане менш»

У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі «Вясна» падрыхтавала шэраг відэа на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і нясвоечасовую медычную дапамогу ў месцах зняволення.

Так, былая палітзняволеная, праваабаронца і актывістка Марыя Бабовіч распавяла пра абследаванні ў жодзінскай турме № 8 і пра неаказанне медычнай дапамогі турэмным лекарам.

«Калі мяне павялі здаваць кроў з вены, бралі не кроў, а проста паветра, і калі я ўжо губляла прытомнасць, я кажу медсястры: "Напэўна не варта далей гэтага рабіць". І яна паглядзела, а там тры кроплі ў шпрыцы было. Медсястра кажа: "Ну, і так нармальна"». 

Глядзіце таксама

На 35-гадовага жыхара Брэста распачалі крымінальную справу з-за «паклёпу» на Лукашэнку ў яго інстаграме

Мужчыну затрымалі і змясцілі пад варту, справу расследуе Брэсцкі міжраённы аддзел СК.

Як паведамляе пракуратура, сёлета мужчыну ўжо некалькі разоў судзілі па артыкуле аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. 

За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрыманы 40-гадовы мужчына

zatrymany_za_akcyju.jpg

 На «палонным відэа» ён кажа, што «пайшоў у краму, трапіў у эпіцэнтр мітынгу, пафатаграфаваўся».

Глядзіце таксама

Жыхара Рэчыцы затрымалі за каментарыі пра міліцыянтаў і расіянаў

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затырманне мужчыны, які працаваў на заводзе па вытворчасці цвікоў. Сцвярджаецца, што ён пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў, грамадзянах Расіі і вайскоўцаў гэтай краіны. 

Мужа і жонку асудзілі за ўдзел у двух маршах

Стала вядома, што жонку і мужа Дзіяну і Сяргея Данчанкаў асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». У іх ёсць дзіця, Дзіяна знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

Да суда яны знаходзіліся пад закладам — у памеры 20 тысяч рублёў кожны.

Суд адбыўся 23 красавіка 2024 года. Справу разглядзела Настасся Ачалава.

Іх асудзілі за ўдзел у мірных сходах 23 жніўня 2020 года, 20 верасня 2020 года паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Данчанкі прызналі віну.


Глядзіце таксама