Хроніка затрыманняў: Віцебскаму ксяндзу дадалі 15 сутак, у Лідзе схапілі сірату
Ксяндзу з Віцебска Андрэю Вашчуку прысудзілі яшчэ 15 сутак, паведамляе «Хрысціянская візія».

Раней Андрэя Вашчука асудзілі на 15 сутак за «парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў». За што прызначылі новыя 15 сутак, пакуль невядома.
Праваабаронцам паведамілі пра затрыманне ў Лідзе сіраты
Валерыя Туміловіча. Вядома, што месяц назад ён з'ехаў у Польшчу, але цяпер
вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Валерыю ставяць у віну арт. 19.11 КаАП (распаўсюд
экстрэмісцкіх матэрыялаў), а таксама інкрымінуюць арт. 368 Крымінальнага
кодэкса (абраза Лукашэнкі).