Графіці на самым «сацыяльным» плоце Мінска зноў зафарбавалі

Надпіс "Ну вы ж самі ўсё разумееце", што ў ноч на 6 сакавіка з'явіўся на месцы графіці з выявай аўтаркі ідэі падатку для "дармаедаў" Марыяны Шчоткінай, ужо зафарбавалі. Зніклі і туфлікі экс-міністра працы і сацыяльнай абароны. Камунальнікі зарыентаваліся хутчэй, чым за гадзіну.

new_1nd.jpg


Жанчына, якая замалёўвае надпіс, яго значэння не разумее. "Нам нельга, каб тут такое было", — проста тлумачыць яна. А калі мы распавядаем ёй, што гэты надпіс і папярэдняе графіці прысвечаныя "дэкрэту аб дармаедах", паціскае плячыма: "Я ж не дармаед".

2nd_0.jpg


Графіці і непрыстойныя надпісы ў двары паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Карла Маркса ў Мінску з'яўляюцца ўвесь час. Вельмі часта яны маюць палітычны сэнс. Напрыклад, у кастрычніку 2014 года на суседняй сцяне ў тым жа двары нехта намаляваў свастыку з надпісам "Merkel нацистка".

merkel_1__1_.jpg

Але гэта ж не графіці з беларускімі чыноўнікамі, каб знішчаць іх так хутка! Спачатку камунальнікі папросту не заўважалі экстрымісцкі надпіс. Пасля, калі ім пра яго паведамілі, доўга падбіралі фарбы, каб замаляваць, а ў неабыякавых мінакоў пыталіся, чаму свастыка іх бянтэжыць, і раілі ім глядзець у іншы бок.
У выніку на змаганне са свастыкай спатрэбілася чатыры дні. Надпіс пра аўтарку "дэкрэта аб дармаедах", нагадаем, зафарбавалі за гадзіну.
euroradio.fm