Гістарычныя могілкі Ракава пад пагрозай
Грамадскія актывісты заклікаюць абараніць тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці — былых уніяцкіх могілак аграгарадка Ракаў, што пад Мінскам, паведамляе «Радыё Рацыя».
![2020_05_06_volha_siamaszka_rakau_szestak.jpg 2020_05_06_volha_siamaszka_rakau_szestak.jpg](/img/v1/images/2020_05_06_volha_siamaszka_rakau_szestak.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Каштоўнасць некропаля абазначыла сябра Грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце Беларусі, архітэктар Юлія Шастак:
![2020_05_06_volha_siamaszka_rakau_szestak01.jpg 2020_05_06_volha_siamaszka_rakau_szestak01.jpg](/img/v1/images/2020_05_06_volha_siamaszka_rakau_szestak01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Ракаўскі некропаль з’яўляецца адным са шматлікіх некропаляў на тэрыторыі Беларусі, якія ўтрымліваюць у сабе магілы прадстаўнікоў некалькіх канфесій. У дадзеным выпадку гэта ўніяцкія могілкі былі ад пачатку. Да таго ж ён мае не толькі прыватны сямейны аспект, але і агульнанацыянальны, бо нездарма ж гэтыя могілкі былі прызнаныя ў 2005 годзе каштоўнасцю. Прычым, каштоўнасцю ІІ катэгорыі. Гэта даволі высокі ровень для могілак Беларусі.
Былыя ўніяцкія
могілкі Ракава ўжо ратаваліся грамадскасцю ў 2005 і 2013 гадах. Падпісаць новую
петыцыю, каб спыніць руйнаванне старых помнікаў, можна на сайце petitions.by.
www.racyja.com