Гістарычны мінімум — беларускія аблігацыі абваліліся на франкфурцкай біржы
Беларускія аблігацыі на Франкфурцкай фондавай біржы абваліліся да гістарычнага мінімуму, паведамляе тэлеграм-канал t.me/myfin
На фоне ўвядзення 4-га пакета санкцый Еўрасаюза, інвестары пазбаўляюцца ад беларускіх аблігацый, намінаваных у доларах ЗША.
Даходнасць па каштоўных паперах перавышае 6,3% гадавых. Цяпер яны прадаюцца па цане 85% ад наміналу. Гэта мінімум з пачатку іх размяшчэння на біржы.