«Гэтага чакала ўся Украіна». Што казалі ў сваіх прамовах украінскі і расійскі лаўрэаты Нобеля міру

Сёлета Нобелеўскую прэмію міру атрымаў не толькі беларус Алесь Бяляцкі, а і ўкраінскі Цэнтр грамадзянскіх свабод, і расійскі «Мемарыял». Галоўнае з іх прамоваў у Осла прыводзіць «Новая газета. Еўропа».

fd0541ce2be9469b9a87ec5dbdab85f5.webp

Старшыня праўлення «Міжнароднага Мэмарыялу» Ян Рачынскі падзякаваў Нобелеўскаму камітэту за тое, што «Мемарыял» падзяліў гэтую высокую ўзнагароду з украінскімі і беларускімі праваабаронцамі.

Рачынскі адзначыў, што цяпер у Расіі не менш палітвязняў, чым было ў СССР да моманту перабудовы.

«Мемарыял» лічыць, што прычына злачынстваў, якія здзяйсняе дзяржава, ляжыць у сакралізацыі ўлады. У такой сістэме людзі — гэта ўсяго толькі расходных матэрыял, — сказаў Рачынскі. — Таму ў цэнтры ўвагі «Мемарыяла» — імёны і лёсы людзей, а не дзяржава».

У сваёй прамове Рачынскі таксама закрануў праблему імперскіх амбіцый, якія, на думку «Мемарыялу», з'яўляюцца вынікам сакралізацыі ўлады. Як прыклад імперскіх амбіцый Рачынскі назваў уварванні ў Польшчу і Фінляндыю ў 1939 годзе, у Венгрыю ў 1956, у Чэхаславакію ў 1986, ва Украіну ў 2022 і іншыя.

Вайну ва Украіне Рачынскі у сваёй прамове назваў вар'яцкай, злачыннай і захопніцкай.

Ці сапраўды «Мемарыял» заслужыў Нобелеўскую прэмію? — з такімі сумневамі сутыкнуліся супрацоўнікі арганізацыі, распавёў Рачынскі.

Ён назваў гэты прыз авансам: нягледзячы на тое, што дзейнасць «Мемарыяла» не прадухіліла трагедыі 24 лютага, арганізацыя не апускае рукі і працягвае працаваць, сказаў ён.

Затым выступіла Аляксандра Матвійчук, кіраўніца ўкраінскага Цэнтра грамадзянскіх свабод:

«У гэтым годзе аб'явы Нобелеўскай прэміі міру чакала ўся Украіна. Мы расцэньваннем яе як прызнанне намаганняў усяго ўкраінскага народа, які смела выступіў супраць спробаў разбурыць мірнае развіццё Еўропы. І як прызнанне важнасці працы праваабаронцаў у папярэджанні ваеннай пагрозы ва ўсім свеце. Мы ганарымся, што сёння ўпершыню ўкраінская мова прагучыць на афіцыйнай цырымоніі.

Мы атрымліваем Нобелеўскую прэмію міру, калі ідзе вайна. Вайна, якую пачала Расія. Гэта вайна ідзе ўжо восем гадоў, дзевяць месяцаў і дваццаць адзін дзень. Для мільёнаў людзей сталі звыклымі такія словы, як «абстрэлы», «катаванні», «дэпартацыі», «фільтрацыйныя лагеры».

Аляксандра Матвійчук адзначыла, што ў гэтай вайне «мы змагаемся за свабоду ўсіх ва ўсіх сэнсах. І плацім за гэта найвышэйшую цану». «Гэта не вайна двух дзяржаў, гэта вайна двух сістэм — аўтарытарызму і дэмакратыі», — дадала ўкраінская праваабаронца.

Яна лічыць, што «міжнародная сістэма бяспекі больш не працуе». «Мы мусім пачаць яе рэформу для абароны людзей ад войнаў ад аўтарытарных рэжымаў. І гэта задача не толькі палітыкаў. Палітыкі маюць спакусу шукаць складаныя стратэгіі, што патрабует доўгага часу. Звычайныя людзі маюць больш уплыву, чым яны самі думаюць», — сказала кіраўніца Цэнтра грамадзянскіх свабод.

«Права — гэта жывая матэрыя, якая ўвесь час знаходзіцца ў развіцці. Мы мусім стварыць вайсковы трыбунал і прыцягнуць да адказнасці Пуціна, Лукашэнку і іншых вайсковых злачынцаў», — падкрэсліла Аляксандра Матвійчук.