Галоўны рэдактар партала Hrodna.life Аляксей Шота пракаментаваў планы ўлад ліквідаваць выданне

«Мы знойдзем спосаб застацца з нашымі чытачамі і працаваць далей на карысць горада, што мы і рабілі заўсёды».

photo_2021_08_02_17_47_09.jpg

Галоўны рэдактар партала Hrodna.life Аляксей Шота пракаментаваў планы ўлад ліквідаваць выданне:
«Прыватныя фірмы ствараюць новыя працоўныя месцы, плацяць падаткі і ўнёскі ў фонд сацыяльнай абароны. Дзяржаўныя органы павінны спрыяць развіццю бізнесу, а не змагацца з ім. Вельмі крыўдна, што такім чынам, праз ліквідацыю паспяховай фірмы, улады змагаюцца з найлепшым рэгіянальным выданнем краіны.
Але ж Hrodna.life — гэта не юрасоба, а перадусім людзі, якія ствараюць сайт. Думаю, мы знойдзем спосаб застацца з нашымі чытачамі і працаваць далей на карысць горада, што мы і рабілі заўсёды».