Дырэктарка «Белсату»: «Гэта харчаванне шавіністычных мрояў»
Агнешка Рамашэўская-Гузы выкзалася рэзка-негатыўна адносна новага гатунку «Лідскага» з выявай мапы БНР, згодна якой у складзе Беларусі знаходзяцца ўсходнія раёны Польшчы, уключна з Беластокам.
Пасля прэзентацыі новага гатунку «Лідскага», аформленага ў стылістыцы БНР і прымеркаванага да 100-гадовага юбілею беларускай незалежнасці, у сацыяльных сетках выбухнулі не на жарт дыскусіі паміж палякамі і беларусамі. Справа ў тым, што мапа, змешчаная на этыкетцы піва, уключае ў склад Беларусі Віленшчыну, Смаленшчыну, а таксама Падляшша, што і абурыла палякаў.
Напрыклад, дырэктарка тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы ў перапісцы з Севярынам Квяткоўскім у фэйсбуку назвала піва «харчаваннем шавіністычных мрояў». Журналіст Андрэй Пачобут таксама не застаўся ў баку ад дыскусіі:
Вераніка Себасцяновіч
У сваю чаргу, беларускія інтэлектуалы Віталь Цыганкоў, Севярын Квяткоўскі і Алесь Чайчыц за «Лідскае» заступіліся.
Чайчыц таксама задае пытанне: «Улічваючы, што Вераніка Себасцяновіч ёсць сябрам кіраўніцтва Звяза Палякаў на Беларусі, як ЗПБ ставіцца да яе выказванняў адносна тэрытарыяльнай цэласнасці і суверынітэту Беларусі?» Падрабязней наконт пазіцыі Чайчыца, а таксама выказванняў спн. Себасцяновіч, якая лічыць, што Заходняя Беларусь — гэта «Крэсы ўсходнія, часова акупаваныя Беларуссю», можна глянуць тут.
Ад сябе нагадаем, што кожная краіна нашага рэгіёну, ці тое Польшча, ці тое Украіна альбо Літва, маюць аналагічныя мапы з тэрыторыямі, якія лічаць гістарычна «сваімі». Так, на мапах УНР Брэст і Пінск з'яўляюцца ўкраінскімі, на літоўскіх мапах можна ўбачыць літоўскі Гардзінас (то бок Гродна), згодна адпаведных польскіх мапаў, уся Заходняя Беларусь ажно да Стоўбцаў — належыць Польшчы. Ніводнага сур'ёзнага канфлікту праз такія мапы-рэлікты, акрамя сварак паміж інтэлектуаламі, за апошнія дзесяцігоддзі не вынікала.