Два месяцы арышту — за каментар у тэлеграм-чаце
Два месяцы арышту прызначылі жыхару Баранавічаў за каментар пад пастом пра вайскоўца, паведамляюць праваабаронцы.

28 верасня адбыўся суд над Віталём Коршунам, якога вінавацілі ва ўздзеянні на супрацоўніка органаў унутранных спраў з мэтай змены характару яго дзейнасці шляхам пагрозы знічшэння маёмасці (арт. 365 КК). Пацярпелым па справе быў прызнаны кантралёр 1-га аддзялення 2-га стралковага ўзводу, старшыня вайсковай часткі №7404 Сяргей Балабановіч.
Мужчына размясціў у адным з тэлеграм-чатаў пад фота з выявай пацярпелага паведамленне наступнага зместу: «А хто гэта? АМАП? Тады прапаную спаліць яго кватэру <лаянка>, скажыце адрас».
Пацярпелы Балабановіч расказаў, што ацэньваў каментары як рэальную пагрозу, баяўся за сябе і сваю сям’ю, а абвінавачаны не спрабаваў прасіць прабачэння ці нейкім іншым чынам загладзіць віну. Цікава, што інфармацыю пра месца жыхарства пацярпелага распаўсюдзіў яго хрэснік.
У выніку суддзя Аксана Копач прысудзіла Віталю два месяцы арышту.