Домрачава вяртаецца? Біятланістку ўключылі ў склад беларускай зборнай

Дар’я заяўленая ў каманду на Чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне, які пройдзе ўжо з 5 па 8 студзеня ў нямецкім Оберхофе.

domracheva111.jpg

Домрачава прапусціла папярэднія этапы Кубка свету ў сувязі з нараджэннем дачкі. Біятланістка аднавіла трэніроўкі ў канцы кастрычніка. 26 снежня іншая беларуская біятланістка Анастасія Кінунен (Дубарэзава) завяршыла выступленні ў гэтым сезоне ў сувязі з цяжарнасцю.

Склад зборнай у Оберхофе:

жанчыны — Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч, Надзея Пісарава, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола;

мужчыны — Уладзімір Чапелін, Раман Елетнаў, Максім Верабей, Аляксандр Дарожка, Сяргей Бачарнікаў. У склад каманды быў залічаны таксама Дзмітрый Дзюжаў, але 30 снежня на сайце федэрацыі біятлону з’явілася паведамленне, што Дзюжаў выведзены са складу зборнай «за невыкананне планавых заданняў падчас першага трыместра: першых трох этапаў Кубка свету, а таксама невыкананне функцыянальных абавязкаў спартсмена-інструктара». Дзюжаў пераведзены «на самападрыхтоўку».


Паводле nn.by