Дапамагчы Мікалаю Аўтуховічу
Да журналістаў звярнуўся прадпрымальнік Артур Папок — даўні прыхільнік незалежных мас-медыя, але цяперашні заклік тычыцца лёсу пакуль яшчэ палітычнага зняволенага Мікалая Аўтуховіча, які 8 красавіка мусіць выйсці на волю пасля чарговай адсідкі.
“Аддаючы даніну павагі Мікалаю Аўтуховічу, на знак падзякі за яго гераічны прыклад барацьбы за ўласную чалавечую годнасць мы проста абавязаныя падтрымаць яго цяпер ужо не словамі, заявамі або праклёнамі, але рэальнаю справаю, — адзначае Артур. — Мы павінны дапамагчы аднавіць яму здароўе, бо, як ён сам піша “...што можна ўратаваць, а што толькі крыху падлячыць... На жаль, не ўсё можна вярнуць. Гэта будзе ахвяра, нічога не зробіш...”
“Ягоная мужнасць — папрок нам усім, хто скарыўся, спалохаўся, здаўся. Сваёй барацьбою і ахвяраю ён захіляе нашу агульную ганьбу — ніхто не зможа сказаць, што беларусы здаліся без бою. Так аддзячым жа яго за гэта — дапаможам яму аднавіць здароўе пасля дзевяці гадоў пакутаў, — заклікае спадар Папок. — І будзем спадзявацца, што ў яго яшчэ хопіць сілаў працягнуць барацьбу за справядлівасць, ачоліць наш пратэст супраць беззаконня і перемагчы!”
Па словах Артура, Мікалаю Аўтуховічу вельмі патрэбна стацыянарнае лекаванне па цэлым шэрагу паказчыкаў. “Мы не можам адкрыць рахунак у беларускім банку, каб сабраць яму грошы — рэжым тут жа накладзе на яго арышт, дык яшчэ і звінаваціць Мікалая ў нелегальных даходах. Адкрыць рахунак у замежным банку можна, але колькі нашых грамадзянаў рызыкне дапамагчы Мікалаю, засвяціўшы ўсе свае дадзеныя? Таму мы вырашылі арганізаваць збор сродкаў праз сістэму WebMoney — гэта легальная, але разам з тым ананімная сістэма электронных грошай, якая ад 1998 года выкарыстоўваецца ў Расіі, Беларусі да ва Украіне для безнаяўных разлікаў за тавары і паслугі. На сайтах www.webmoney.ru и www.wmtransfer.by — усе падрабязнасці яе работы”, — паведамляе Папок.
Паводле яго інфармацыі, у аддзяленнях Белінвестбанка, Беларусбанка, Белпрамбудбанка, Мінскага транзітнага банка, Белзнешэканомбанка, БелСвіссБанка, Альфа—Банка, Банка Масква—Мінск, Тэхнабанка, Белаграпрамбанка, Прыорбанка, а таксама Cеткі плацёжных тэрміналаў ОСМП БЕЛ і “Белпошты” ажыццяўляецца тэхнічнае садзеянне ў выкарыстанні гэтай сістэмы.
Рахункі для залічэння сродкаў на дапамогу Мікалаю Аўтуховічу:
Z246444646147
E289580698725
B181249998699
R191493898992
Збор сродкаў на лекаванне Аўтуховіча