«Дайце шанец выправіцца». Родныя асуджаных на смерць братоў Косцевых звярнуліся да Лукашэнкі

Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду разгледзела 22 траўня апеляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава Станіслава і Іллі Косцевых і пакінула прысуд абодвум без зменаў.  Родныя асуджаных звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні, паведамляе Радыё Свабода.

koscevy_vs_04_logo_1.jpg


Іллю Косцеву 21 год, ягонаму брату Станіславу 19. У студзені 2020 году калегія Магілёўскага абласнога суда прыгаварыла братоў Косцевых да смяротнага пакарання праз расстрэл. Іх прызналі вінаватымі ў забойстве 47-гадовай настаўніцы Наталлі Кастрыцы. Гэта адбылося ў красавіку 2019 года ў Чэрыкаве. Ілля і Станіслаў забілі Наталлю Кастрыцу і падпалілі яе дом, дзе знаходзілася цела забітай, каб, паводле следства, схаваць сляды злачынства.
Іх пакараюць смерцю, калі не памілуе Аляксандар Лукашэнка.