«Даць людзям легальную магчымасць адсвяткаваць». У Мінгарвыканкам падалі заяўку на правядзенне Дня Волі
Паводле закона, арганізатары не могуць паведамляць, якую дату і якое месца яны абралі.
Заяўка пададзеная ад імя трох юрыдычных асоб: Руха «За свабоду», грамадскай арганізацыі БНФ «Адраджэнне» і БСДП. Пра гэта «НН» паведаміў лідар Руха «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
«Мы сыходзім з таго, каб даць людзям легальную магчымасць адсвяткаваць Дзень Волі. У мэтах бяспекі падалі заяўку ў Мінгарвыканкам», — расказвае Губарэвіч.
«Паколькі заканадаўства забараняе паведамляць месца, час і
дату мерапрыемства — мы не будзем гэтага рабіць, каб не даваць фармальную
нагоду адмовіць у заяўцы. Можам паведаміць, што фармат мерапрыемства ўключаюць
шэсце, мітынг і канцэрт», — кажа Губарэвіч.
У арганізатараў атрымалася заключыць дамову з хуткай
дапамогай, а вось міліцыя пакуль захоўвае маўчанне.