Да 2025 года ў Кітаі будзе больш хрысціянаў, чым у Амерыцы
Кітай у найбліжэйшай будучыні можа стаць краінай, у якой пражывае найбольшая колькасць паслядоўнікаў хрысціянскай веры. Іх колькасць у 2030 годзе складзе 247 мільёнаў чалавек. У цяперашні час на нядзельныя імшы ў хрысціянскія святыні Кітая прыходзіць больш людзей, чым у Еўропе.
Па афіцыйных дадзеных, колькасць вернікаў хрысціян, якія цяпер пражываюць на тэрыторыі Кітая, перавышае 25 млн чалавек. Неафіцыйныя крыніцы прыводзяць большыя лічбы, згодна з якімі ў краіне пражываюць больш 67 млн хрысціян, пераважная большасць складаюць пратэстанты, паведамляе сайт RT.
Спецыялісты таксама адзначаюць, што кітайцы нашмат часцей шукаюць у інтэрнэце інфармацыю, звязаную з жыццём Езуса Хрыста, чым старшыні КНР Сі Цзіньпіна або дзейнасцю Камуністычнай партыі Кітая.
«Кітай неўзабаве можа стаць краінай з самым вялікім лікам людзей, якія вызнаюць хрысціянства», — лічыць прафесар сацыялогіі Універсітэта Пардз’ю ў ЗША Фэнган Ян.
Паводле яго слоў, такое становішча стане рэальнасцю на працягу жыцця аднаго пакалення. «Да 2025 годзе колькасць хрысціянаў у Кітаі ўзрасце да 160 млн чалавек, і Кітай абгоніць па гэтым паказчыку ЗША. Зараз у Злучаных Штатах пражываюць 159 млн хрысціян, але іх лік паступова падае», — адзначыў ён. «Да 2030 года 247 млн кітайцаў будуць вызнаваць хрысціянства, а Кітай стане сусветным лідэрам сярод усіх хрысціянскіх краін», — заключае Ян. Гэта больш, чым у Мексіцы, Бразіліі і ЗША, якія лічацца цяпер самымі хрысціянскімі краінамі.
Эксперты адзначаюць, што ў XX стагоддзі рост паслядоўнікаў хрысціянства пачаўся ў Кітаі пасля смерці Мао Цзэдуна і згортвання палітыкі Культурнай рэвалюцыі. Урад Кітая дазваляе дзейнасць афіцыйнай хрысціянскай царквы толькі пры ўмове, што яна будзе садзейнічаць папулярызацыі патрыятызму і камунізму. Не згодныя з такой пазіцыяй кітайцы таксама арганізуюць прыватныя царкоўныя прыходы.
Паводле www.grodnensis.by