Чарговы пратэст супраць інтэграцыі адбываецца ў цэнтры Мінска. Трансляцыя
Радыё Свабода вядзе жывую трансляцыю з Кастрычніцкай плошчы.
Вулічныя дэманстрацыі супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі адбываліся 7, 8, 20 снежня. Шэраг арганізатараў і актывістаў былі пакараныя за ўдзел у акцыях штрафамі і арыштамі на суткі.
29 снежня, у нядзелю, грамадзяне зноў сабраліся на пратэст у цэнтры Мінска на Кастрычніцкай плошчы.