Цыгарэты ў драўніне — літоўскія мытнікі зноў затрымалі фуру з Беларусі
Літоўцы паказалі, як уладкаваны тайнік для цыгарэт у беларускай фуры. Схованку ў беларускай фуры разбіраюць ўжо 4 дні, піша onliner.by.
![ea60e3b4b416a693d790daec34781932.jpeg ea60e3b4b416a693d790daec34781932.jpeg](/img/v1/images/ea60e3b4b416a693d790daec34781932.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Літоўскія мытнікі зноў знайшлі партыю цыгарэт у фуры, якія ехалі ў Еўрасаюз — каля паўмільёна пачкаў. Але гэта не канчатковая лічба.
Літоўскія мытнікі кожны раз глядзяць на піламатэрыялы з Беларусі як на рэбус. На гэты раз, разабраўшы "канструктар", зноў знайшлі партыю цыгарэт, якія ехалі ў Еўрасаюз. Знойдзена каля паўмільёна пачкаў. Але гэта неканчатковая лічба.
Дагляд грузавіка, які ўязджаў з Беларусі, праводзіўся яшчэ 12 ліпеня на пасту "Райгардас" (з беларускага боку — «Прывалка»). За рулём знаходзіўся грамадзянін Беларусі, ён паведаміў, што вязе транзітам у Польшчу дрэва. Пры візуальным аглядзе ў памежнікаў узніклі падазрэнні — кажуць, заўважылі, што гук нейкі не той.
![97ca29ef82ff1df46caadf636c17b70a.jpeg 97ca29ef82ff1df46caadf636c17b70a.jpeg](/img/v1/images/97ca29ef82ff1df46caadf636c17b70a.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
І сапраўды — унутры драўніны былі нішы з беларускімі цыгарэтамі Minsk Capital MS.
Гэтую «скарбонку» разбіраюць ужо чатыры дні, пакуль дасталі 500 тысяч пачкаў. Пры гэтым на мяжы адзначылі, што ўсяго ў фуры можа змясціцца цыгарэт амаль на 2 мільёна еўра — але гэта калі набіць пад завязку.
Кіроўцу фуру адпусцілі пад падпіску, узяўшы грашовы заклад.