У Літве паднялі верталёт, каб знайсці двух мігрантаў, якія схаваліся ў полі (Відэа)
15 ліпеня паблізу мяжы літоўскія памежнікі затрымалі чарговую партыю мігрантаў, якія незаконна перасеклі мяжу з Беларуссю. Двое нелегалаў збеглі ад патруля і паспрабавалі схавацца ў полі. Для іх пошуку паднялі верталёт, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.
![7744e838_2fd0_44cd_926e_aedd3dc56236_cx0_cy16_cw0_w408_r1_s.webp 7744e838_2fd0_44cd_926e_aedd3dc56236_cx0_cy16_cw0_w408_r1_s.webp](/img/v1/images/7744e838_2fd0_44cd_926e_aedd3dc56236_cx0_cy16_cw0_w408_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
За суткі літоўскія памежнікі затрымалі 57 чалавек, якія незаконна перасеклі літоўска-беларускую мяжу. Сярод іх былі грамадзяне Афганістана, Індыі, а таксама 17 чалавек з Чачні.
Двое затрыманых паспрабавалі схавацца ад памежнікаў у полі. На месца вылецеў верталёт, які знайшоў парушальнікаў з дапамогай камеры начнога бачання. Відэа гэтага можна пагляддець тут.
З пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 1795
парушальнікаў.
Паводле Zerkalo.io.