Cёння пачнуць уключаць ацяпленне ў кватэрах
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі ўзгадніла ўключэнне сістэм ацяплення з 7 кастрычніка.

«У сувязі з рэзкім пахаладаннем і прагнозам далейшага зніжэння тэмпературы вонкавага
паветра Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзгадніла ўключэнне сістэм ацяплення з 7 кастрычніка ў наступнай чарговасцi: па-першае, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння,
школы і дашкольныя ўстановы, музеі, дзяржархіву, бібліятэкі; па-другое, жыллёвы фонд, інтэрнаты, гасцініцы, навучальныя ўстановы», — растлумачыў начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян, СМІ Мінжылкамгаса Генадзь Аксціловіч.
Такое рашэнне прынята ў сувязі з прагназаваным рэзкім пахаладаннем. Цяпло падаецца ў дамы
паэтапна, бо пастаўшчыкі цяпла («Мінсккамунцепласетка» і «Мінскія цеплавыя сеткі») не ў стане адначасова ўкінуць ў сетку вялікі аб'ём вады. паведамілі БелТА.
Пасля ўключэння цяпла сістэмы ацяплення адрэгулююць. З 7 кастрычніка цеплыня пачне паступаць
таксама ў інтэрнаты, гасцініцы, басейны, агульнагарадскія лазні, навучальныя ўстановы, тэатры.
Ацяпляльны сезон стартаваў у сталіцы 6 кастрычніка: батарэі пацяплелі ў медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, школах і дашкольных установах, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках.
Раней ацяпленне ўключалі, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на працягу пяці дзён была не больш за 8 градусаў цяпла.