Ці здольныя супрацьстаяць абсурду?
Сёньня фішка Байнэту – відэаапытанка «Нашай Нівы» «Чаму беларусы перасталі размаўляць па-руску?».
Я сам вялікі прыхільнік беларускай мовы і Беларушчыны, і мне даволі прыкра, але ж моц чалавека, па-першае, ў тым, каб прызнаваць відавочнае. Потым можна рабіць высновы і пэўныя захады дзеля выпраўлення сітуацыі, калі з гэтай сітуацыяй нешта не так.
Не ведаю, як хто, але тое, што ўбачыў асабіста я, мяне вельмі ўразіла. Уразіла, між іншым, вельмі негатыўна.
Праблема, і гэтая праблема відавочная, сёння палягае ў тым, што дагэтуль большасць беларусаў размаўляюць па-руску. Пераважная і заўважная большасць. І невядома, ці ёсць ўвогуле нейкая пазітыўная
дынаміка беларусізацыі. Нават калі ёсць, яе не заўважна.
Што мы бачым ў сюжэце «Нашай Нівы»? Да рускамоўных людзей падыходзяць іншыя людзі, якія з упэўненым выглядам задаюць пытанне, якое на 100% не адпавядае рэчаіснасці. І як паводзяць сябе беларусы?
Яны… яны пагаджаюцца. І пачынаюць шукаць тлумачэнні, каб неяк адказаць на апрыёры абсурднае пытаньне. Абсурднае, бо яно не адпавядае рэчаіснасці.
Гэтая апытанка — яскрыва прыклад як можна маніпуляваць слабавольнымі людзьмі. А, між іншым, слабавольных, ня толькі ў Беларусі, але па ўсім сьвеце
— пераважная большасьць. Спытайся ў яго: «Чаму Лукашэнка набраў на выбарах 99%?» — і ён будзе адказваць, і тлумачыць, нават калі сам не галасаваў, і ЎСЕ ягоныя сябры не галасавалі.
Пастаўце пытанне як аксіёму і задайце яго з упэўненым выглядам, і вы атрымаеце ад слабога чалавека поўную згоду і колькі заўгодна «пераканаўчых» тлумачэнняў, нават калі прадметам размовы будзе 100-адсоткавы абсурд.
Ці не менавіта так робіць Лукашэнка?
Гэтая апытанка паказала, што патэнцыялу супрацьстаяць абсурду ў сённяшнім грамадстве мінімум. А вось патэнцыялу прыстасоўвацца да абсурду — колькі
заўгодна…