Ці могуць беларускіх прызыўнікоў адправіць у Крым?
У беларускіх сем'ях зараз абмяркоўваецца пытанне: ці абавязаныя беларускія вайскоўцы ўдзельнічаць у дзеяннях бліжэйшага саюзніка? Бо за гады незалежнасці наша краіна ўсталявала самыя цесныя адносіны менавіта з Расіяй.
У суботу па прапанове Уладзіміра Пуціна Савет Федэрацыі Расіі ўхваліў ваенную аперацыю расійскіх войскаў ва Украіне. Аперацыі няма, але дазвол на яе ёсць.
Ці абавязаныя беларускія вайскоўцы ўдзельнічаць у дзеяннях бліжэйшага саюзніка? Бо за гады незалежнасці наша краіна ўсталявала самыя цесныя адносіны менавіта з Расіяй.
Беларусь з 2002 года ўдзельнік Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Гэта постсавецкі аналаг НАТА. Сутнасць ваеннага саюза, у які ўваходзяць Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія,
Таджыкістан і Узбекістан, у тым, каб разам змагацца з міжнародным тэрарызмам, абаротам наркотыкаў і забяспечваць калектыўную абарону краін-удзельніц.
- Можа ўзнікнуць сітуацыя, пры якой Пуцін, Меркель і ўсе астатнія дамовяцца і нейкія міратворчыя сілы будуць уведзены ў Крым для кантролю за сітуацыяй. Для таго каб раз'ядноўваць
сутыкненні супрацьлеглых сіл. Магчымымі міратворцамі могуць быць ваенныя з краін АДКБ. І гэта адзіны варыянт удзелу беларусаў там - удзел нашага міратворчага кантынгенту, - растлумачыў
«КП» ваенны аналітык Аляксандр Алесін.
- У чым заключаецца праца міратворца?
- Міратворчая рота - гэта выключныя прафесіяналы. Яны знаходзяцца ў складзе сіл спецыяльных аперацый, увесь час вучацца, маюць кожны персанальна дазвол ад прэзідэнта Беларусі дзейнічаць за
межамі тэрыторыі нашай краіны. Толькі яны і толькі ў выпадку ўвядзення міратворчых сіл могуць удзельнічаць у аперацыях на тэрыторыі Украіны. Ніяк інакш, за межамі зоны адказнасці АДКБ Беларусь
дзейнічаць не абавязаная. Гэтая зона адказнасці абмяжоўваецца тэрыторыяй краін, якія падпісалі гэты дагавор. Украіна ў склад АДКБ не ўваходзіць. Таму рашэнне аб удзеле або няўдзеле ўлады Беларусі
вольныя прымаць самі: дапамагаць Расіі ці не дапамагаць. Такая ж сітуацыя і з удзелам у міратворчым кантынгенце. Гіпатэтычна я б выказаў здагадку, што будзе міратворчы кантынгент з краін НАТА
(дапусцім, з Польшчы і Літвы) і АДКБ (напрыклад, Беларусь і Казахстан). Гэта ў выпадку, калі міратворцам не захочуць бачыць Расію. Але гэта крайняя сітуацыя.
Беларускіх міратворцаў -100-120 чалавек. Усе гэтыя людзі праходзілі спецыяльнае навучанне па раз'яднанню супрацьлеглых сіл, валодаюць замежнымі мовамі. Іх камандаванне, як назіральнікі,
прымалі ўдзел у аперацыях, якія праводзілі іншыя краіны. Усе яны навучаны прынцыпам узаемадзеяння з ваеннымі НАТА. Гэта людзі ўсебакова падрыхтаваныя . І ў дастатковай ступені абароненыя.
Прафесіяналы ў вышэйшай ступені гэтага слова. Гэта афіцэры, сяржанты і кантрактнікі, якія прыстасаваны для вядзення баявых дзеянняў ва ўмовах раз'яднання супрацьлеглых бакоў.
У Беларусі ёсць яшчэ саюзны дагавор з Расіяй. Гэтыя адносіны больш цесныя, чым тыя, якія абумоўленыя ў рамках АДКБ. У іх мы дзейнічаем як адна дзяржава - прадугледжана дыслакацыя расійскіх
вайскоўцаў на нашай тэрыторыі. У нас ёсць дзве расійскія ваенныя базы, трэцяя праектуецца.
- Гэта значыць, у тэорыі расейцы могуць увесці сюды войскі і дзейнічаць з нашай тэрыторыі?
- Ёсць нарматыўныя акты, якія авансам вызначаюць статус расійскіх вайскоўцаў на нашай тэрыторыі. Ніякіх асаблівых дазволаў не трэба. Ёсць загадзя дасягнутыя дамоўленасці, у якіх усё апісана: як
яны прыбываюць, які ў іх статус . Гэта саюзныя войскі - мы абавязаныя іх забяспечваць і размяшчаць. Гэта вельмі цесная ступень узаемадзеяння. У нас ёсць агульныя вайсковыя аб'яднанні, адзіная
сістэма СПА і групоўка сухапутных войскаў. Яны могуць дзейнічаць на тэрыторыі саюзных дзяржаў - Расіі і Беларусі. Калі на Расею нападуць, мы абавязаны абараняць яе тэрыторыю. Калі на нас нападуць, то
Расея абавязаная нас ахоўваць. Гэта ніяк не тычыцца трэціх краін. Гэта выключна абарончае пагадненне.
- Беларускім салдатам тэрміновай службы пры негатыўным развіцці сітуацыі ў Крыме нічога не пагражае?
- Па Канстытуцыі нашых салдатаў тэрміновай службы нельга пасылаць за межы краіны. Могуць пасылацца толькі людзі, якія маюць ваенную падрыхтоўку і якія падалі персанальныя асабістыя заявы.
Тым часам
Будапешцкае пагадненне разам з Украінай падпісвала і Беларусь. Будапешцкая дамова - ці Мемарандум аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем да Дагавора аб нераспаўсюджванні
ядзернай зброі, і Украіна, і Беларусь падпісвалі ў 1994 годзе. Дакумент агаворвае бяз'ядзерны статус краін. Па дакуменце, ЗША, Вялікабрытанія і Расія гарантуюць суверэнітэт і бяспеку тых
краін, з тэрыторыі якіх выводзіцца ядзерная зброя.
Ва Украіне лічаць, што увёўшы войскі ў Крым, Расія пагадненне парушыла.
kp.by