Быў здаровы, займаўся спортам. Што вядома пра падлетка, які памёр на перапынку ў школе

«Ён быў здаровы, спартсмен. Нядаўна быў на спаборніцтвах», — распавялі пра васьмікласніка, які сёння памёр у школе, яго сябры.

2cf28d4dfb9f14e5439409683f4fa5c2.jpg


Сёння ў Гомелі вучань 8-га класа адной са школ памёр на перапынку. Вядома, што ён гуляў у тэлефоне, раптам яму стала дрэнна. Школьная медсястра выклікала хуткую дапамогу, рэанімацыя працягвалася 45 хвілін. Прычыны смерці школьніка высвятляюцца.
Інцыдэнт адбыўся ў СШ № 38 на вуліцы Валгаградскай. Навучэнцы школы распавялі, што 15-гадовы Мікіта, які вучыўся ў 8 «В» класе, знаходзіўся з іншымі дзецьмі ў спартыўнай распранальні. Хлопцы перамаўляліся, сядзелі ў тэлефонах.
— У Мікіты пацякла сліна, і ён упаў. Паклікалі медсястру, тая выклікала «хуткую». Лекары, якія прыехалі, адкачвалі яго «электрашокерам», але нічога не атрымалася.
Падлеткі, блізка знаёмыя з загінулым хлопчыкам, распавялі, што праблем са здароўем у яго не было. Ён займаўся пажарна-выратавальным спортам, быў моцным, штогод праходзіў медкамісію. Нядаўна ён быў на спаборніцтвах, дзе заняў першае месца.
Вядома, што сям'і Мікіты шматдзетная: у ёй было чацвёра дзяцей.