Будзьма памятаць! Вілейская турма. Дарога смерці

У новым выпуску праекта «Будзьма памятаць!» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» гаворка пойдзе пра сумнавядомую вілейскую турму.

08_1.jpg


Насамрэч вілейская турма ніколі і не пуставала: сядзелі тут і за царамі, і ў гады Другой Рэчы Паспалітай. Не засталося пустым «святое месца» і пасля польскага паходу РККА ў 1939 годзе: цяпер тут знаходзіліся зняволеныя адвакаты, святары, суддзі, нават рэктар Віленскага ўніверсітэта. Апошнія дні для іх надышлі ў чэрвені 1941 года. І не ад рук фашыстаў — парупіліся НКУСаўцы падчас эвакуацыі зняволеных на Усход.
Рэч у тым, што пасля 17 верасня 1939 года колькасць зняволеных у турме павялічылася адразу да 350 чалавек — гэта намінальна. А насамрэч у турме было каля тысячы арыштантаў. (Напрыклад, згодна з актам праверкі ад 14.05.1940,  910 зняволеных.) Мяркуем, зразумела, у якіх умовах былі людзі пры такой канцэнтрацыі.
Гісторык, прафесар Францішак Сяліцкі згадваў, што толькі ў адной камеры №26 знаходзілася каля 80 чалавек, з іх — 20 беларусаў, мабілізаваных у польскае  войска. Яны да савецкага зняволення перажылі нямецкае, трапіўшы ў палон, а пасля перайшлі мяжу і былі арыштаваныя за гэта.
Пачалася вайна. Уначы 23 чэрвеня 1941 года па Вілейскай вобласці (тады Вілейка была абласным цэнтрам) атрымалі распараджэнне эвакуяваць турмы. Да перамяшчэння ў турму Разані былі падрыхтаваныя 1023 чалавекі.
Паводле згадак Ф. Сяліцкага, ранкам 24 чэрвеня ўсе зняволеныя пасля сняданку атрымалі загад пашыхтавацца з рэчамі. Вязняў, якія не падлягалі эвакуацыі, расстралялі ў будынку турмы.
Болей пра вілейскую турму чытайце ў матэрыяле на сайце кампаніі.
Паводле прэс-рэліза