БТ паказала сакрэтную стаянку трактароў
Ідылічным відэашэрагам суправадзіла БТ сюжэт пра нігерыйскую ўрадавую дэлегацыю, якая выказала жаданне паглядзець на беларускую тэхніку.
«У чэрвені МТЗ вырабіў на 30% трактароў менш і дадаў на склад яшчэ 300 трактароў, цяпер там 11500 — і вось гэта рэкорд. Паглядзіце, у якой высокай траве захоўваецца два месяцы працы МТЗ .... », — іранізуе блогер Віктар Малішэўскі. — Год таму, у ліпені-2012 года на складах было 4700 трактароў.