БМП наехаў на легкавы аўтамабіль на ўскрайку Гродна (відэа)

Вайсковая тэхніка ехала на вучэнні. Адзін БМП раптам змяніў траекторыю і наехаў на «Фальксваген», што стаяў першым у корку, з боку кіроўцы, паведамляе «Радыё Свабода».

c2daa0c2_fdfb_4ff7_af9f_865ec622462d_w1023_r1_s.jpg

БМП занесла на дарозе на выездзе з Гродна ў бок Сапоцкіна. Ён наехаў на «Фальксваген», піша Autogrodno.by. Здарэнне адбылося каля павароту з галоўнай дарогі на базу адпачынку «Прывал». Усе жывыя.

Вайсковая тэхніка рухалася з боку ўрочышча Ласосна ў накірунку горада. Шэраг машын на суседняй паласе чакалі, пакуль калона праедзе.

Адзін БМП раптам змяніў траекторыю і наехаў на «Фальксваген», што стаяў першым у корку, з боку кіроўцы. Танк так і застаўся вісець на аўтамабілі.


У машыне было некалькі чалавек. Пасажыры змаглі выйсці самі. Кіроўцу пашчасціла. Ягонае крэсла расклалася, і мужчына лёг. Пры аварыі яму зашчаміла ногі. Яго вызвалілі.

bmp_06.jpg



Як паведамляюць відавочцы, тэхніка ехала на вучэнні.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, хуткай дапамогі.

bmp_08.jpg



«Хай вайскоўцы разбіраюцца са сваёй тэхнікай самі», — пракаментаваў здарэнне Свабодзе старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды горадзенскага ДАІ Алег Дук.