Беларускі дзень памяці продкаў у Варшаве

Экскурсаводам па магілах выхадцаў беларускай зямлі будзе Зянон Пазьняк.



dziady_u_varshavie_znicy.jpg

У нядзелю ў Варшаве пройдзе беларускі дзень памяці продкаў — Дзяды. Удзельнікі акцыі наведаюць магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве і запаляць там знічы.

Арганізатарам з'яўляецца ініцыятыва Беларуская нацыянальная памяць. Пра тое, хто пахаваны ў Варшаве, расказвае старшыня ініцыятывы Анатоль Міхнавец.

А.Міхнавец: Напрыклад, нарачоная Кастуся Каліноўскага, Марыя Ямант. Таксама наш выбітны зямляк Ян Булгак. На Павонзскіх могілках пахаваны пісьменнік Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. У той жа самай галерэі знаходзіцца наш зямляк Чэслаў Немем. Нашая беларуская грамада ўшаноўвае, ходзіць па могілках заўсёды разам з бел-чырвона-белым сцягам. Людзі падыходзяць, пазнаюць, што гэта беларусы. Ля кожнай магілы мы спыняемся. Ужо другі год запар нашым экскурсаводам будзе Зянон Пазьняк, які пры кожным пахаванні распавядае пра гэтага чалавека, пра эпоху, якая была, і чаму ён беларус пахаваны ў Варшаве. Не сакрэт для ўсіх, што гэтыя ўсе людзі былі вымушаныя ўцякаць, бо змагаліся за незалежнасць Беларусі, ці былі рэпрэсаваныя за сваю дзейнасць, за свае погляды.

Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае ўсіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Варшаве на Дзяды. Сустрэча ўдзельнікаў а 12 гадзіне на пляцоўцы перад уваходам у гандлёвы цэнтр Arkadia.

polskie radio