Беларусы прыйшлі на здымкі гумарыстычнага праекта ТНТ ў БЧБ-вопратцы. І трапілі ў фінал!
Беларуская каманда «Мінскія», якая выступае ў жанры імправізацыйнай камедыі, прайшла ў фінал другога сезона гумарыстычнага праекта тэлеканала ТНТ «Імправізацыя. Каманды».
Месца ў фінале хлопцы забяспечылі сабе перамогай над «Курскам» з лікам 56:67, выпуск можна паглядзець тут. На здымкі беларусы прыйшлі ў вопратцы белых і чырвоных колераў.
«Мінскія» - дзейны чэмпіён праекта «Імправізацыя. Каманды». У першым сезоне новага шоў яны не толькі прайшлі ў фінал, але і заваявалі перамогу. Але на гэтым хлопцы вырашылі не спыняцца і прыйшлі гуляць у другой сезон праекта. За каманду выступаюць Сяргей Шавялёў, Максім Заяц, Сяргей Гарох і Арцём Гаус.
Да ўсяго іншага, хлопцы прымалі ўдзел у здымках у вопратцы белых і чырвоных колераў. БЧБ ёсць і на галоўнай фатаграфіі профілю акаўнта каманды ў Instagram.
«Імправізацыя. Каманды» - новы тэлевізійны праект, які «вырас» з шоў «Імправізацыя». Яго сутнасць у тым, што каманды без падрыхтоўкі павінны смешна жартаваць на зададзеныя вядучым тэмы. Тэлеканал ТНТ запусціў праект толькі ў 2020-м годзе, зараз ідзе другі сезон.
Нагадаем, што ў мінскай каманды ёсць YouTube-канал Improv Minsk, дзе яны выпускаюць шоў «На репіце». Там хлопцы прыдумляюць смешныя падводкі да кароткіх відэа. На дадзены момант выйшла восем выпускаў.
tut.by