Беларускія двары працягваюць змаганне за нацыянальныя сімвалы

Тэлеграм-каналы паведамляюць пра акцыі жыхароў па вывешванні бел-чырвона-белай сімволікі.

photo_2020_11_21_14_35_56__2_.jpg

Жыхароў Новай Баравой не спалохала аварыя з вадой. На вышыні зноў лунае бел-чырвона-белы сцяг. Спецтэхніка ўжо прыехала, але невядома, ці аперацыя па здыманні сцяга будзе паспяховай.

photo_2020_11_21_14_35_56.jpg


Другі дзень запар у раёне вуліцы Міхалоўскай здымаюць стужкі з дрэў. Учора ў спецаперацыі ўдзельнічалі камунальнікі, а стужкі да гэтага правіселі некалькі тыдняў. Сёння ноччу напярэдадні нядзельнай прагулкі ў парку папрацавалі партызаны, але ў МНС іх працу не ацанілі. На барацьбу са стужкамі адправілі дзве машыны МНС і цэлы мікс розных "спяцоў". Парк упрыгожаны грунтоўна. Працай МНСнікаў забяспечылі яшчэ на некалькі дзён.

photo_2020_11_21_14_31_29.jpg


Жыхары мікрараёна Усход аднавілі Эйфелеву вежу ў нацыянальных колерах, пасля таго як камунальнікі перафарбавалі яе ў шэры.

photo_2020_11_21_15_34_21.jpg


А таксама жыхары Мінска працягваюць ствараць мемарыялы ў гонар Рамана Бандарэнкі, нават пасля развітання з ім, якое адбылося напярэдадні.

photo_2020_11_21_13_44_10.jpg


photo_2020_11_21_13_36_22.jpg