Беларускаму патрыёту Алегу Радзюку патрэбна ваша дапамога!

Патрабуецца дапамога вельмі добраму чалавеку, які вялікую частку свайго жыцця прысвячае дапамозе іншым. Алег Радзюк, вытворца прыладаў для двубояў маркі «ALEH», хварэе на рак скуры, яму неабходна аперацыя коштам 2 тысячы долараў.

aleh2_141126_800x533.jpg


З заклікам аб дапамозе сябры Алега звярнуліся праз сайт budzma.by.
Алег Радзюк, якога сябры і знаёмыя клічуць Дзядзькам Алегам, вядомы сваёй адкрытасцю і добразычлівасцю. Пра яго самога і ягоную дзейнасць распавядалі Наша Ніва, Радыё Свабода, Белсат. Дзядзька Алег, раней сам каратыст і баксёр, цяпер вырабляе экіпіроўку для беларускіх байцоў —прафесіяналаў і аматараў, сам вядзе і прапагандуе здаровы лад жыцця. Ён заўзятар мінскага “Тарпеда”, у жыцці карыстаецца беларускай мовай. Усё інфармацыйнае суправаджэнне яго дзейнасці таксама вядзецца па-беларуску.
Таксама Алег Радзюк займаецца арганізацыяй дапамогі затрыманым па “справе патрыётаў” і іх сем’ям. Да таго ж ён арганізоўваў бясплатныя трэніроўкі па боксе для дзяцей і юнакоў.

aleh3_141126_800x533.jpg


Цяпер гэтаму чалавеку самому патрэбная дапамога, хоць ён і не любіць пра гэта гаварыць. Кажа, што падтрымліваць цяпер трэба незаконна затрыманых і абвінавачаных. Калі ж вы хочаце аказаць матэрыяльную дапамогу Алегу Радзюку на лячэнне ад раку скуры, то можна перавесці сродкі на наступныя рэквізіты дабрачыннага рахунку:
BY18 AKBB 3134 0000 0736 9542 0355 (BYN)
BY85 AKBB 3134 0000 0737 1542 0355 (EUR)
BY03 AKBB 3134 0000 0737 0542 0355 (USD)
БІК: AKBBBY21527
Філіял №527 ААТ “АСБ Беларусбанк”
Атрымальнік: Радзюк Алег Аляксандравіч
У той жа час вы таксама можаце дапамагчы, набываючы экіпіроўку для двубояў у Дзядзькі Алега. Усе прылады робяцца ўручную і вылучаюцца высокай якасцю, пацверджанай шматлікімі беларускімі байцамі. Прадукцыю маркі “ALEH” можна замовіць непасрэдна ў самога Алега Радзюка па тэлефоне +375 29 779 03 63.
Падтрымайма сапраўднага патрыёта, працавітага і моцнага чалавека — узор для ўсіх беларусаў!
Фота Настассі Храловіч/nn.by