Беларускамоўная доктарка Эліна Новік выйшла на свабоду пасля трох сутак зняволення
Яна вызваленая пад падпіску пра нявыезд.

Беларускамоўную стаматолага-хірурга Эліну Новік затрымалі 15
чэрвеня, нагадвае «Наша Ніва». У той дзень яна не вярнулася дахаты пасля допыту.
Паводле ранейшай інфармацыі, справу на Эліну Новік завялі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Нагодай сталі публікацыі ў сацыяльных сетках.
Эліна Новік са Случчыны. Яна маці траіх непаўнагадовых дзяцей і паважаны спецыяліст у сваёй
галіне, прыём пацыентаў вядзе па-беларуску.