«Беларуськалій» паабяцаў узяць назад звольненых работнікаў

«Беларуськалій» заявіў, што гатовы ўзаемадзейнічаць з нарвежскай кампаніяй Yara на доўгатэрміновай аснове і прыняць спецыялістаў кампаніі, каб маніторыць вытворчыя працэсы. А звольненых раней работнікаў могуць зноў прыняць на працу, калі тыя пададуць заявы, паведамляе TUT.BY.

Пікет у Кіеве 19 студзеня 2021 года.

Пікет у Кіеве 19 студзеня 2021 года.

Паведамленне пра гэта было апублікавана на сайце «Беларуськалія» 20 студзеня.

 «Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце і працягнем далейшае супрацоўніцтва з кампаніяй Yara ў пытаннях забеспячэння бяспекі ўмоў працы, паляпшэння здароўя і павышэння сацыяльнага ўзроўню нашых работнікаў, — гаворыцца ў прэс-рэлізе «Беларуськалія». — Кіраўніцтвам прадпрыемства прынятая пастанова аб зняцці дысцыплінарных спагнанняў з работнікаў прадпрыемства (прэс-рэліз ад 17 снежня 2020 года), а звольненыя раней работнікі могуць быць прынятыя назад на працу ў ААТ «Беларуськалій» у выпадку падачы імі адпаведных заяў».

Нагадаем, нарвежская кампанія Yara — найбуйнейшы сусветны вытворца ўгнаенняў і адзін з асноўных гандлёвых партнёраў «Беларуськалія». Беларуская калійная кампанія традыцыйна працуе з ёй па пяцігадовых кантрактах.

У верасні прадстаўнікі Yara першы раз прыехалі ў Мінск на перамовы з прадстаўнікамі Беларускай калійнай кампаніі і прафсаюзаў. Напярэдадні гэтага візіту Yara размясціла на сваім сайце выказала занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі і лёсам звольненых шахцёраў, якія адбываюць пакаранне.

У снежні «Беларуськалій» наведалі гендырэктар Yara Свейн Торы Холзетэр і яшчэ некалькі прадстаўнікоў менеджменту кампаніі. Размова на закрытай сустрэчы з кіраўніцтвам «Беларуськалія» ішла пра ўмовы, якія трэба выканаць, каб адпавядаць кодэксу паводзінаў для дзелавых партнёраў Yara.

Напярэдадні візіту Свейна Торы Холзетэра на сайце Yara быў апублікаваны ягоны зварот з нагоды сітуацыі ў Беларусі:

— Нягледзячы на нашы пастаянныя намаганні па дасягненні пераменаў праз дыялог, мы не ўбачылі значных паляпшэнняў у становішчы работнікаў «Беларуськалія». Мы асабліва занепакоеныя шматлікімі паведамленнямі аб звальненні рабочых, якія мірна выказвалі свае дэмакратычныя правы. < ... > Мы павінны бачыць істотнае паляпшэнне ўмоў і адносін з персаналам «Беларуськалія», спыненне рэпрэсій, а таксама паляпшэнне ўмоў бяспекі працы, — гаварылася ў звароце.

Падчас снежаньскага візіту на «Беларуськалій» прадстаўнікі Yara таксама ўзнялі пытанні аховы працы, тэхнікі бяспекі і няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам на прадпрыемстве. У 2020 годзе на «Беларуськаліі» было некалькі падобных выпадкаў.

Миж тым, з-за супрацоўніцтва Yara з «Беларуськаліем» у розных краінах праходзяць пікеты. Адзін з апошніх зладзілі каля нарвежскага пасольства ў Кіеве 19 снежня, паведамляе Стачкам «Беларуськалія»

Паводле finance.tut.by, t.me/stachkom/1980