«Беларуская турэмная літаратура»: прэзентацыя кніг Змітра Дразда і Ігара Аліневіча
Прэзентацыя першых кніг з серыі «Беларуская турэмная літаратура» з удзелам аўтараў і іх прадстаўнікоў адбудзецца ў Мінску 28 лістапада. На суд чытача будуць прадстаўленыя дзённікі былых палітвязняў Змітра Дразда і Ігара Аліневіча.
Прэзентацыя дзвюх першых кніг з серыі "Беларуская турэмная літаратура", якой апякуецца ПЦ "Вясна", адбылася ў кастрычніку ў Вільні ў межах IV Форума праваабаронцаў.
“Беларуская турэмная сістэма практычна закрытая ад грамадскасці. Толькі той, хто асабіста прайшоў праз турэмнае зняволенне, ведае, у якіх умовах, і па якіх законах жывуць асуджаныя. У сучаснай Беларусі крымінальны пераслед выкарыстоўваецца ўладамі як сродак пакарання грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў апазіцыйных колаў за іх дзейнасць. Важна захаваць і данесці да беларускага грамадства сведчанні ахвяраў палітычных рэпрэсій… Бо беларуская сучасная гісторыя працягваецца і за турэмнымі мурамі", – гаворыцца ў анатацыі да першай кнігі серыі, распрацаванай Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.
Шчырая кніга неверагоднага чалавека
Па словах рэдактара і апякункі серыі Алены Лапцёнак, выданне кніг-дзённікаў толькі пачынаецца, да друку рыхтуецца яшчэ некалькі цікавых кніг, пра што можна будзе падрабязней даведацца на презентацыі.
Няскораны: «загад — адмова — удар, загад — адмова — удар...»
Наведвальнікаў таксама чакае бонус ад арганізатараў – кніга ў падарунак, а калі пашанцуе – то і з аўтографам аўтара.
Карцар — плата за права душы ачысціцца ад лагернага пылу
Месца правядзення: Прэс-клуб (Мінск, вул. Веры Харужай 3, памяшканне 601). Пачатак у 18:30.
spring96.org