Беларуская каманда КВЗ патлумачыла, чаму не будзе выступаць у Крыме

Каманда КВЗ з БДУ «Дзеці Цьюрынга» адмовілася працягваць выступы ў расійскай Вышэйшай лізе 2020 года з-за правядзення чвэрцьфіналу ў Крыме. Пра гэта гаворыцца ў відэазаяве каманды, выкладзенай ва «Укантакце».

Каманда "Дзеці Цьюрынга"

Каманда "Дзеці Цьюрынга"

Капітан каманды Марк Вялічка сказаў, што Беларусь прытрымліваецца нейтралітэту ў пытанні прыналежнасці паўвострава. Але трапіць у Крым праз Украіну цяжка з-за каронавіруса.
Шлях праз Расію для «Дзяцей Цьюрынга» непрымальны па іншых прычынах. Члены каманды маюць сваякоў ва Украіне, а заехаць туды пасля наведвання Крыму яны ўжо не змогуць, таму што апынуцца ў «чорным спісе».
Плюс да ўсяго Белдзяржуніверсітэт, які прадстаўляе каманда, мае партнёраў сярод навучальных устаноў Украіны, і пасля паездкі ў Крым сувязі могуць быць парушаныя.
Пры гэтым «Дзеці Цьюрынга» паведамілі, што атрымалі ад Аляксандра Маслякова гарантыю вяртання ў Вышэйшую лігу КВЗ у наступным сезоне. Плюс да гэтага ў бліжэйшы час яны прымуць удзел у здымках праграмы «Голосящий КиВиН».
Варта адзначыць, што каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва значыцца сярод удзельнікаў чвэрцьфіналу ў Крыме.
Беларуская каманда «Дзеці Цьюрынга» стала вядомай у сакавіку 2020 года, калі дзёрзка пажартавала аб інтэграцыі падчас гульні Вышэйшай лігі КВЗ і імгненна ўзарвала інтэрнэт.
tut.by