Баршчэўскі: Уладам зручней выдаваць сябе за нашчадкаў катаў
Палітык і лінгвіст Лявон Баршчэўскі лічыць, што беларускія ўлады не будуць спрыяць пашырэнню праўды пра Курапаты, пакуль Беларусь будзе залежаць ад Расіі.
«Вельмі цешуся, што людзі ахвяруюць час, сродкі, грошы на тое, каб памяць пра Курапаты жыла, — адзначыў Лявон Баршчэўскі.— Веру, што прыйдзе час, калі гэтым будзе займацца дзяржава.
Але пакуль уладам выгодней выдаваць сябе за нашчадкаў катаў, а не змагароў за праўду пра рэпрэсіі. Чаму? Таму што мы ведаем, якія сілы кіруюць у Расеі, а нашым уладам вельмі патрэбна падтрымка расейскіх уладаў. Там кіруюць нашчадкі тых забойцаў, якія нішчылі беларускі народ».