Барак Абама: Прага свабоды хвалюе сэрцы ў Мінску, Каракасе, Дамаску, Пхеньяне
Барак Абама лічыць неабходным арганізаваць бяспеку ў Еўропе і аказваць падтрымку дэмакратычным рухам па ўсім свеце.
Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў, выступаючы сёння на Замкавай плошчы ў Варшаве (Польшча), дзе ён знаходзіўся з двухдзённым візітам.
"Нашы свабодныя нацыі будуць адзіныя, так што далейшыя расійскія правакацыі будуць азначаць толькі працяг ізаляцыі і павелічэнне затрат для Расіі, — цытуе Абаму газета The Washington Post. — Мы не дазволім цёмнай сіле XX стагоддзя вызначаць падзеі ў XXI".
"Мы адзіныя, таму што мы ведаем, што дух Варшавы, Будапешта, Прагі і Берліна пашыраецца ўсюды, дзе прага свабоды хвалюе чалавечыя сэрцы, будзь гэта Мінск, Каракас, Дамаск ці
Пхеньян", — заявіў прэзідэнт ЗША.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН