Байнэт можа застацца без сертыфікатаў бяспекі для вэб-сайтаў
Байнэт і Рунэт хутка з галавой акунуцца ў чарговую праблему санкцыйнага характару, якая ўжо сёння выклікае трывогу і разгубленасць у шэрагу дзяржаўных структур і прадпрыемстваў.
Як паведамляе АФН са спасылкай на «лічбавага міністра» Украіны Міхаіла Фёдарава, асноўныя кампаніі, якія выдаюць сертыфікаты бяспекі SSL і TLS для вэб-сайтаў, а менавіта GeoTrust, Sectigo, DigiCert, Thawte, Rapid — больш не будуць супрацоўнічаць з Расіяй і Беларуссю.
Кампаніі больш не будуць выпускаць сертыфікаты для расійскіх і беларускіх сайтаў і абнаўляць існуючыя.
Без такіх сертыфікатаў сайты будуць вызначацца ўсімі браўзерамі як падазроныя і блакавацца.
Характэрна, што многія дзяржпрадпрыемствы Беларусі набывалі сертыфікаты ў замежных кампаній. Выпушчаныя сертыфікаты будуць дзейнічаць да заканчэння тэрміну.