Багданкевіч: Нам сапраўды трэба мяняць уладу
Пра гэта заявіў эканаміст Станіслаў Багданкевіч падчас устаноўчай канферэнцыі кааліцыі «За свабодныя і сумленныя выбары дзеля лепшага жыцця “Талака”»:
Станіслаў Багданкевіч
«Цяпер я не чакаю абвальнай дэвальвацыі. У нас ёсць магчымасць атрымаць 440 мільёнаў долараў ад Еўразійскага фонду. Нам абяцае Кітай 500 мільёнаў
долараў.
Яшчэ 5 мільярдаў юаняў (больш за 800 мільёнаў долараў. Мінфін распаўсюджвае аблігацыі, спадзяецца атрымаць у насельніцтва грошы).
Ермакова ўсталявала высокія уклады па дэпазітах, і такім чынам людзі трымаюць грошы ў банках у беларускіх рублях. Ёсць рэзервы ў Нацбанку.
Ад пачатку года больш чым у два разы ўпалі фінансавыя рэзервы.
Я спадзяюся, што дойдзе да вышэйшага кіраўніцтва, што трэба вырашаць праблему. Цэны растуць літаральна на ўсё. На мяса, на хлеб, на малако,
на гарэлку і на піва.
Нам сапраўды трэба мяняць уладу. На мясцовым узроўні і на ўзроўні ўсёй краіны».
Сёння адбылася ўстаноўчая канферэнцыя кааліцыі «За свабодныя і сумленныя выбары дзеля лепшага жыцця “Талака”. Кааліцыя аб’яднае шэраг апазіцыйных палітычных партыяў і рухаў, а таксама грамадскіх арганізацыяў. Паводле яе ініцыятараў, галоўны прыярытэт — свабодныя дэмакратычныя выбары. Раней адбыліся арганізацыйныя сходы ва ўсіх абласцях краіны. У новаствораны альянс увайшлі прадстаўнікі агулам 54-х палітычных і грамадскіх арганізацыяў.