Асудзілі чалавека, які зняў на відэа здарэнне з атракцыёнамі ў Александрыі. Яго затрымліваў КДБ
13 ліпеня прысуд вынес суд Шклоўскага раёна. Да суду Павел Пятроўскі знаходзіўся трое сутак у Шклоўскім РАУСе, распавядае «Свабода».
![78b16147_dc82_40fc_94f7_cd35e7bc7b27_cx0_cy13_cw0_w1023_r1_s.webp 78b16147_dc82_40fc_94f7_cd35e7bc7b27_cx0_cy13_cw0_w1023_r1_s.webp](/img/v1/images/78b16147_dc82_40fc_94f7_cd35e7bc7b27_cx0_cy13_cw0_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прыватнага прадпрымальніка з Брэста Паўла Пятроўскага, які зняў, як вецер перакуліў надзіманыя атракцыёны на свяце ў Александрыі, асудзілі на 7 дзён арышту. Яго затрымліваў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
Паўла Пятроўскага затрымалі ў
суботу 10 ліпеня. Афіцыйная прычына — ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд
інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх
матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка такой
інфармацыі»).
Пятроўскі паехаў на фэст гандляваць сваімі таварамі як
прадпрымальнік.
Паўлу Пятроўскаму 42 гады. Па адукацыі ён настаўнік гісторыі.
Жанаты, у сям’і двое малых дзяцей: аднаму тры гады, другому — 10 месяцаў.
Надзвычайная сітуацыя здарылася на радзіме Аляксандра Лукашэнкі, дзе праходзіў фэст «Александрыя сустракае сяброў». Моцны вецер узняў у паветра батут, на якім забаўляліся дзеці. Спачатку Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што па медыцынскую дапамогу звярнуліся 5 чалавек — двое дзяцей і трое дарослых, стан усіх пацыентаў здавальняючы.