Асуджаныя па «справе студэнтаў» вырашылі ажаніцца ў эміграцыі, але перашкодзіў Лукашэнка

Двое былых палітвязняў — Ася Булыбенка і Ягор Канецкі — зрабілі перформанс-жаніцьбу ў Вільні пасля сумна вядомага ўказу Лукашэнкі, паведамляе «Маланка». Нагадаем, пасля ўступлення ўказа ў сілу беларусы больш не могуць заключаць шлюб за мяжой, бо патрэбна даведка аб «нежаніцьбе», атрымаць якую можна толькі па месцы жыхарства або па даверанасці, аформленай у Беларусі.

Тут і далей фота Антона Туркова

Тут і далей фота Антона Туркова

Былыя палітвязні па «справе студэнтаў» Ася Булыбенка і Ягор Канецкі правялі саркастычны перформанс, падчас якога пажаніліся на фоне беларускай амбасады з чырвона-зялёным сцягам. Жаніў хлопцаў правобраз Аляксандра Лукашэнкі. Замест кольцаў пры заручынах на рукі пары надзелі кайданкі, а на фоне граў дзяржаўны гімн Беларусі.

«Мы пазнаёміліся на азнаямленні з крымінальнай справай. Адседзелі тэрмін і вызваліліся. Я атрымала забарону на выезд, а Ягор з'ехаў. 5 месяцаў расстання. Зняла забарону на выезд, адседзела 30 сутак і з'ехала. Сустрэліся ў Вільні. Ягор зрабіў мне прапанову — выйшаў новы закон. Цяпер мы не можам ажаніцца», — пракаментавала Ася Булыбенка.

Нагадаем, што новы ўказ №278 «Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў» зрабіў немагчымым для беларусаў памяняць альбо падоўжыць пашпарт за мяжой, распараджацца маёмасцю і шмат што іншае. У тым ліку — жаніцьбу ў эміграцыі.


Глядзіце таксама

«Справа студэнтаў» — працэс, што ішоў над 10 студэнтамі, маладзёжным лідарам Аланай Гебрэмарыям і выкладчыцай Вольгай Філатчанкавай.

Іх абвінавачвалі па ч. 2 арт. 17 («Злачынства, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове») і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») за ўдзел у пратэстах восенню 2020 года. Усе былі затрыманыя ў лістападзе: суд пачаўся ўвесну, а прысуд быў вынесены 16 ліпеня.

Усе атрымалі па два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі, за выключэннем Глеба Фіцнера, яго асудзілі на два гады калоніі.


dsc04553_1536x1024.jpg


dsc04654_1536x1024.jpg


dsc04688_768x1152.jpg