Аркадзь Ізраілевіч можа знаходзіцца ў СІЗА КДБ
Пра гэта паведамляе Белсат.
Прынамсі ў «амерыканцы» ў жонкі бізнесмена прынялі перадачу. Пра гэта TUT.BY паведамілі знаёмыя сям’і.
Раней афіцыйнай інфармацыі пра тое, дзе сёмы дзень знаходзіцца Ізраілевіч, не было.
Дагэтуль ягоны статус публічна не агучвалі. Сілавыя структуры не пацвердзілі датычнасць да затрымання.
Паводле папярэдніх звестак, бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча затрымалі 30 кастрычніка за хабар пры спробе набыць дазвол на зямлю пад будаўніцтва. Ананімная крыніца паведаміла СМІ, што Ізраілевіча «мурыжат».
Аркадзь Ізраілевіч з’яўляецца саўладальнікам групы кампаніяў ІВ, якая пабудавала шэраг бізнес-цэнтраў і жылых дамоў у Менску. Прадпрымальнік таксама займаўся гандлем нафтапрадуктамі. Мае долю ў асфальтабетонным заводзе.
Аркадзь Ізраілевіч часта фігураваў у беларускіх медыях. Часцей з нагоды скандалаў ды судоў.
Вядомы Ізраілевіч і тым, што збіваў актывістаў у Курапатах каля рэстарану «Паедзем, паядзім», а таксама казаў, што «магчыма, у Курапатах ляжаць тыя, каго і трэба было расстраляць».