Арцём Дубскі выйшаў на свабоду пасля 15 сутак арышту

Арцём Дубскі, які 12 мая пайшоў на размову ў КДБ, выйшаў на свабоду пасля 15 сутак арышту.

Арцём Дубскі

Арцём Дубскі


Арцёма Дубскага асудзілі за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі. Як паведамляюць праваабаронцы, ва ўнутраным дворыку КДБ супрацоўнік міліцыі папрасіў Арцёма паказаць яму тэлефон для праверкі «на наяўнасць экстрэмісцкіх матэрыялаў», а Дубскі нібыта адмовіўся перадаваць тэлефон.
Нагадаем, Арцём Дубскі, брат палітвязня Іллі Дубскага, жыве ў Польшчы з 2011 года і прыехаў у Беларусь наведаць сваякоў. 11 траўня яго затрымалі на Нямізе, збілі і адвезлі ў КДБ. На ноч яго адпусцілі дадому ў Асіповічы пад абавязацельства вярнуцца на наступны дзень. 12 траўня ён паехаў у КДБ і з тых часоў на сувязь не выходзіў, а праз пяць дзён сваякам паведамілі, што ён знаходзіцца на Акрэсціна.
Паводле reform.by.