Андрэй Бандарэнка. Першыя хвіліны на волі
Андрэя Бандарэнку, былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Інавэйшн», 31 сакавіка ў 9 гадзін раніцы выпусцілі з Магілёўскай турмы №4 пасля адбыцця пакарання.
Пра гэта з Магілёва паведамляе праваабаронца Аляксей Колчын.
30 сакавіка суд Ленінскага раёна Магілёва апраўдаў Андрэя Бандарэнку за адсутнасцю склада злачынства. Яго вінавацілі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (ч.2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
spring96.org