Амбасада ЗША ў Маскве не будзе выдаваць візы беларусам
ЗША не будуць выдаваць візы беларусам у Расіі, ім рэкамендуюць ехаць па візы ў Кіеў ці Еўрасаюз.
Амбасада ЗША ў Маскве і консульства ў Санкт-Пецярбургу адмяняюць прыём заяў на атрыманне віз ад грамадзян Беларусі ў сувязі са скарачэннем персаналу амерыканскай дыпмісіі ў Расіі.
Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце амбасады ЗША ў Расіі ў панядзелак.
Сумоўі для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія падалі заяву на неіміграцыйныя візы ЗША і ўжо аплацілі консульскі збор, будуць перапрызначаны.
"Мы рэкамендуем грамадзянам Рэспублікі Беларусь звярнуцца для праходжання сумоўяў для атрымання неіміграцыйных візаў у амбасады ЗША ў Варшаве, Кіеве ці Вільні", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Нагадаем, у сувязі са скарачэннем дыпламатычнай місіі ЗША ў Расіі амбасада ЗША ў РФ абвясціла, што з 23 жніўня 2017-га спыняе выдачу неіміграцыйных візаў у расійскіх рэгіёнах.
1 верасня 2017-га гэта працэдура будзе адноўлена ў Маскве. Працэдура выдачы неіміграцыйных візаў у консульствах ЗША ў Расіі будзе прыпыненая на нявызначаны тэрмін.
Нагадаем, Расія абвясціла пра санкцыі супраць амерыканскіх дыпламатаў. РФ патрабуе ў ЗША ў пачатку восені скараціць лколькасць дыпламатычных супрацоўнікаў да 455 чалавек. Будзе скарочана 755 супрацоўнікаў дыпмісіі ЗША.
Таксама пасольства ЗША больш не можа выкарыстоўваць складскія памяшканні на Дарожнай вуліцы ў Маскве і дачу ў Срэбным Бары.
Гэтыя меры Расія назвала адказам на прынятыя амерыканскім Кангрэсам новыя антырасійскія санкцыі.
Паводле www.pravda.com.ua