У Растове гараць 25 дамоў, ідзе эвакуацыя

Пасля пажару і выбуху эвакуяваны 600 чалавек. У Растове-на-Доне ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. Узгаранне магло адбыцца з-за падпалу.

2050347.jpg

Плошча пажару ў цэнтры Растова-на-Доне дасягнула 10 тысяч квадратных метраў, гарыць як мінімум 25 прыватных дамоў. Пра гэта паведамляюць у Міністэрстве надзвычайных спраў Расіі па рэгіёне.

З-за буйнога узгарання ў горадзе ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. Тушэнню перашкаджае ўраганны вецер.

2050363.jpg

Інфармацыі пра загінулых не паступала, але 22 чалавекі звярнуліся ў бальніцу.

"З іх тры чалавекі з апёкамі паступілі ў бальніцу хуткай меддапамогі Растова-на-Доне, іх стан медыкі ацэньваюць як здавальняючы. Яшчэ чацвёра звярнуліся ў траўмапункт", — паведамілі ў прэс-службе губернатара Растоўскай вобласці.

"Шэсць кварталаў адключаныя ад газу і электразабеспячэння, у зоне пажару працуе 437 чалавек, 212 адзінак тэхнікі. У зоне пажару знаходзіцца каля 25 дамоў, эвакуявана каля 560 чалавек", — распавялі ў МНС. Распаўсюджванне агню спыніць пакуль не ўдалося.

2050348.jpg
2050357.jpg


Растоўскія СМІ пішуць, што для тушэння агню не хапае напору вады.

Не выключана, што ўзгаранне адбылося з-за падпалу. Нядаўна ў мясцовых СМІ з'явілася інфармацыя, што "жыхары Тэатральнага спуску скардзяцца на невядомых людзей з будаўнічых кампаній, абвінавачваючы іх у падпалах і спробах забраць дамы амаль дарма".


Паводле непацверджанай інфармацыі, якую далі мясцовыя жыхары, "50 дамоў ужо гарыць" і "два дзіцяці ўжо загінулі". Афіцыйных пацверджанняў гэтых дадзеных няма.

Паводле korrespondent.net

Фота donnews.ru, instagram.com, mchs.gov.ru