У ЗША рыхтуюцца сустрэць поўнае сонечнае зацьменне (фота)

Сёння, 21 жніўня, у ЗША можна будзе назіраць адно з рэдкіх сонечных зацьменняў.

NASA/JAXA

NASA/JAXA

Поўнае сонечнае зацьменне ўбачаць жыхары амерыканскіх штатаў ад Арэгоны да Паўднёвай Караліны. Сотні людзей з'язджаюцца ў раёны, дзе можна лепш убачыць гэтую з'яву: у цемру пасярод дня пагрузяцца 12 мільёнаў чалавек.  
Жыхары горада Карбондэйл у штаце Ілінойс убачаць самае доўгае поўнае зацьменне — Сонца будзе закрыта Месяцам 2 хвіліны 41 секунду. Яшчэ 200 млн чалавек змогуць убачыць частковае зацьменне.

фота: Reuters
Дзякуючы NASA ўбачыць зацьменне змогуць і жыхары іншых краін. Выява зацьмення будзе зроблена з розных пунктаў агляду — з зямлі, з паветра і з космасу (у тым ліку з МКС). Трансляцыя будзе ісці праз NASA App. Праграму можна спампаваць на прылады, якія працуюць на iOS і Android. Пры гэтым поўнае сонечнае зацьменне можна будзе паглядзець і на сайце NASA.
Пачатак частковага зацьмення — у 18:46, пачатак поўнага зацьмення — у 19:48, максімум — а 21:25, канец поўнага зацьмення — а 21:25, частковае зацьменне скончыцца ў 00:04 22 жніўня.
Паводле unian.net, popmech.ru