Амаль 45 тысяч беларусаў знаходзяцца ў сучасным рабстве

У 2016 годзе у сучасным рабстве знаходзяцца 45,8 мільёна чалавек, сведчаць дадзеныя Глабальнага індэкса рабства. За год іх колькасць вырасла на 10 мільёна чалавек.

Фота www.pixabay.com

Фота www.pixabay.com




Да сучасных рабоў даследчыкі адносяць людзей, якія нарадзіліся ў няволі, сагнаных у сексуальнае рабства або вымушаных працаваць за даўгі або супраць сваёй волі.

 

У дакладзе сабраная інфармацыя з 167 краін. Самы высокі працэнт людзей, якія знаходзяцца ў сучасных формах рабства, у адносінах да насельніцтва краіны зафіксаваны ў Паўночнай Карэі, Узбэкістане, Камбоджы, Індыі й Катары. 


Найменшая колькасць жыхароў, якія знаходзяцца ў сучасным рабстве была зафіксавана ў 2016 годзе ў Люксембургу, Ірландыі, Нарвегіі, Даніі, Швейцарыі, Аўстрыі, Швецыі.

 

У Беларусі, паводле Global Slavery Index, у сучасным рабстве знаходзіцца 44 600 чалавек, што дае краіне 81 месца. У Расіі — 16 месца (больш мільёна рабоў), ва Украіны 25 — там у сучасным рабстве знаходзіцца 210 тысяч чалавек.

 

www.radyjo.net