Аляксандру Памідораву прысудзілі 8 сутак
Музыку Аляксандра Памідорава суд Заводскага раёна Мінска прызнаў вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 23.34 КаААП) і асудзіў да 8 сутак арышту, паведамляе tutby_official.
![unnamed_186_1.jpg unnamed_186_1.jpg](/img/v1/images/unnamed_186_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасяджэнне суда пачалося ў 14.00, аднак ні родныя, ні журналісты патрапіць на яго не змаглі, паколькі ў раскладзе яно з'явілася пазней прызначанага часу.
Нагадаем, Аляксандр Памідораў быў затрыманы ўвечары 19 жніўня пасля канцэрта ў мінскім раёне Шабаны. Разам з Памідоравым затрымалі легенду беларускай цяжкай музыкі Уладзіслава Наважылава (Лэслі Найфа) — вакаліста гурта Gods Tower.