Адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Віктара Бабарыку, выключылі з калегіі адвакатаў

Пра гэта ў сацсетках паведаміў сам адавакат. «Дысцыплінарная камісія МГКА прыняла рашэнне выключыць мяне з калегіі адвакатаў. За просьбу аб апраўданні людзей», — напісаў Дзмітрый Лаеўскі.



190493355_4348892921788921_881941392978343448_n_1.jpg

Дысцыплінарную вытворчасць у дачыненні да Дзмітрыя Лаеўскага савет Мінскай гарадской калегіі адвакатаў распачаў увечары 2 ліпеня.

— У судовых спрэчках у абарону Віктара Бабарыкі я абгрунтаваў адсутнасць прыкмет злачынства («Атрыманне хабару») у дзеяннях іншых абвінавачаных, выказаў нязгоду з іх пазіцыяй і заявіў аб неабходнасці іх апраўдання, — напісаў тады Дзмітрый Лаеўскі. — Пра гэта ж гаварыў у сваіх паказаннях мой падабаронны, чыю пазіцыю я як абаронца падтрымліваў і адстойваў. Рабіў гэта добрасумленна і прынцыпова.

Адвакат растлумачыў:

— Аспрэчваць пазіцыю іншых удзельнікаў працэсу, асабліва калі яна выкарыстоўваецца для абвінавачання майго падабароннага, ні закон, ні правілы прафэтыкі не забараняюць. Ставіць пытанне аб апраўданні тых, чыя згода з абвінавачаннем выкарыстоўваецца для пераследу майго падабароннага, ні закон, ні правілы прафэтыкі не забараняюць.